Беларусь хоча падняцца яшчэ на 10 месцаў у рэйтынгу "Doing Business-2011"

18.08.2010 13:26
Архив Редакция

Для Беларусі асаблівы інтарэс уяўляе становішча краіны ў штогадовым рэйтынгу Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу" (Doing Business). Папярэдні аналіз вынікаў праведзенай работы дазваляе выказаць здагадку, што паляпшэнне пазіцыі Беларусі ў справаздачы на 2011 год можа, арыентыровачна, скласці парадку дзесяці пунктаў, паведамілі ў Мінэканомікі.

У апублікаваным у 2010 годзе рэйтынгу Сусветнага банка Беларусь заняла 58 месца з 183 дзяржаў свету. Таксама Беларусь у чарговы раз была прызнана адной з дзесяці краін-лідэраў па колькасці праведзеных рэформаў у сферы рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці і зробленага імі эфекту. Сярод дзяржаў СНД прыкладна падобную пазіцыю ў справаздачы «Doing Business-2010» займае Казахстан — 63 месца. Расія займае 120 месца, Украіна — 142 пазіцыю.

У апошні час для развіцця спрыяльнага бізнес-асяроддзя ў Беларусі зроблена нямала, адзначаюць у Мінэканомікі. Паслядоўна прымаюцца меры па лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, ліквідацыі залішняга ўмяшальніцтва дзяржаўных органаў у дзейнасць суб’ектаў гаспадарання, скасаванне неабгрунтаваных адміністрацыйных бар’ераў для развіцця бізнесу. Набывае новае значэнне дыялог улады і бізнес-супольнасці па выпрацоўцы рашэнняў у сферы развіцця эканомікі і стымуляванні развіцця прадпрымальніцтва.

Сістэмная работа па ўдасканаленні ў краіне ўмоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і стварэнню спрыяльнага інвестыцыйнага клімату будзе працягвацца і далей, падкрэслілі ў Мінэканомікі.

Як паведамлялася раней, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу ў бліжэйшыя гады ўвайсці ў 30-ку краін з найлепшымі ўмовамі для вядзення бізнесу. У сувязі з гэтым, урад Беларусі пачаў выпрацоўку захадаў для дасягнення гэтай мэты.

Азнаёміцца з планам рэформаў можна на афіцыйным сайце мінэканомікі.

Как вам новость?
Головоломки