Беларусь хоча пашырыць гандлёвае супрацоўніцтва з Латвіяй

23.08.2010 08:47
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў адправіўся 23 жніўня з рабочым візітам у Латвію, дзе мае намер сустрэцца з прэзідэнтам гэтай краіны Валдзісам Затлерсам, прэм'ер-міністрам Валдзісам Дамброўскісам і са сваім латвійскім калегам Айвісам Ронісам. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Беларусі.

На сустрэчах у Рызе плануецца разгледзець шырокае кола пытанняў развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Латвіяй, уключаючы магчымасці пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, удасканалення дамоўна-прававой базы, адбудзецца абмен меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, распавялі ў МЗС.

Бакі абмяркуюць каардынацыю дзеянняў па падрыхтоўцы запланаваных на 22-25 верасня 2010 года ў Рызе Нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь і V Міжнароднага беларуска-латвійскага інвестыцыйнага форуму «Балтыйскі рэгіён 2010».

Даведка:

Латвія з’яўляецца важным знешнеэканамічных партнёрам Беларусі. Па выніках 2009 года Латвія заняла трэцяе месца па аб’ёме таваразвароту сярод усіх краінў па-за СНД, другое месца — па аб’ёме беларускага экспарту.

У 2009 годзе ўзаемны таваразварот знізіўся ў параўнанні з 2008 годам на 22,1% і склаў 1,77 млрд. даляраў. Беларускі экспарт скараціўся на 22,5% і быў роўны 1,6 млрд. даляраў. Імпарт з Латвіі склаў 116,6 млн. даляраў (84,5% ад узроўню 2008 года). Сальда двухбаковага гандлю захавала дадатнае значэнне на ўзроўні 1,54 млрд. даляраў.

У студзені-чэрвені 2010 года таваразварот паміж Беларуссю і Латвіяй склаў 439,2 млн. даляраў (57,3% ад узроўню аналагічнага перыяду 2009 года). Беларускі экспарт скараціўся на 43,5% і быў роўны 396,5 млн. даляраў. Імпарт з Латвіі склаў 42,7 млн. даляраў (66,1% ад узроўню студзеня-чэрвеня 2009 года). Сальда ўзаемнага гандлю мела дадатнае значэнне — 353,8 млн. даляраў.

За 2009 года аб’ём прыцягнутых у беларускую эканоміку інвестыцыяў склаў 58,9 млн. даляраў, у тым ліку прамых інвестыцыяў — 30,7 млн. даляраў. У студзені-чэрвені 2010 года прыцягнута 29,6 млн. даляраў латвійскіх інвестыцыяў, з якіх 20 млн. даляраў — прамыя інвестыцыі.

Па стане на перша студзеня 2010 года ў Беларусі зарэгістраваныя 255 арганізацыяў з удзелам капіталу з Латвіі, у тым ліку 131 сумеснае і 124 замежныя прадпрыемствы, у статутныя фонды якіх унесена 20,9 млн. даляраў латвійскіх інвестыцыяў.

У Латвіі па стане на 1 студзеня 2010 года дзейнічае 631 прадпрыемства з беларускім капіталам, прычым за 2009 год зарэгістравана 48 новых прадпрыемстваў.

Как вам новость?