Беларусь хоча размясціць аблігацыі на азіяцкім рынку

17.11.2010 16:44
Архив Редакция

Беларусь мае намер размясціць свае аблігацыі на азіяцкім фінансавым рынку. Пра гэта 17 лістапада заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Франкфурце-на-Майне (Германія). "Беларусь рыхтуецца да размяшчэння сваіх аблігацый на азіяцкім фінансавым рынку. Для размяшчэння аблігацый мы разлічваем на інвестараў з Ганконгу і Сінгапуру», — адзначыў ён.

«На мінулым тыдні мы прадстаўлялі нашу краіну і ў Ганконгу, і ў Сінгапуры, і мелі вялікую цікавасць да нашай эканомікі і размяшчэння нашых каштоўных папер на рынках гэтых дзяржаў», — паведаміў прэм’ер, перадае БелаПАН.

Ён таксама нагадаў аб будучым размяшчэнні аблігацый на расійскім рынку. «Гэты выхад будзе дэбютным не толькі для нас, але і расійцаў, якія праз нашу краіну адкрываюць свой рынак для размяшчэння аблігацый замежных дзяржаў на рынку РФ», — заявіў ён.

Закранаючы пытанне размешчаных еўрааблігацый, Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што «у цяперашні час аблігацыі карыстаюцца попытам, даходнасць па іх складае каля 8% гадавых».

У той жа час, «хаця за апошнія гады Беларусь павялічыла аб’ёмы прыцягнення знешніх крэдытаў, але адносіны знешняга дзяржаўнага доўгу да ВУП у нас складаюць менш за 20% супраць 60-80% у многіх развітых краінах», — адзначыў кіраўнік урада.

Как вам новость?
Головоломки