Беларусь за восем месяцаў павялічыла вытворчасць калію ў 2,2 раза

16.09.2010 09:29
Архив Редакция

Беларусь у студзені-жніўні 2010 года павялічыла вытворчасць калійных угнаенняў у 2,2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 3,5 млн. тон. У той жа час у жніўні ў параўнанні з ліпенем вытворчасць калію знізілася на 16,9% і склала 378,9 тыс. тон, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Па дадзеных Белстата, у мінулым годзе вытворчасць калію склала ўсяго 2,4 млн. тон, што ў два разы менш чым у 2008 годзе, перадае АФН.

Экспарт калійных угнаенняў у студзені-ліпені 2010 года павялічыўся ў 3,6 раза і склаў 2,6 млн. тон. Сярэдняя экспартная цана калію склала 526 даляраў за тону, знізіўшыся на 41,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года.

Па выніках усяго мінулага года на экспарт было пастаўлена 1,7 млн. тон калію, што на 53,9% менш чым у 2009 годзе.

Как вам новость?
Головоломки