Беларусь займае 61-е месца ў свеце па ўзроўні чалавечага развіцця

05.11.2010 10:53
Архив Редакция

ААН падрыхтавала "Даклад аб развіцці чалавека за 2009 год", які змяшчае дадзеныя аб узроўні жыцця і сацыяльнай абароненасці жыхароў розных краін, паказчыкі здароўя, узроўню адукацыі і культурнага развіцця насельніцтва, стану злачыннасці, аховы навакольнага асяроддзя, удзелу людзей у прыняцці рашэнняў. Паводле даследавання, Беларусь знаходзіцца на 61-м месцы сярод 169 дзяржаваў свету.

Паводле ацэнак аўтараў дакладу, у дзясятку лідараў — краін з самым высокім узроўнем чалавечага развіцця — увайшлі Нарвегія, Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША, Ірландыя, Ліхтэнштэйн, Нідэрланды, Канада, Швецыя і Нямеччына, перадае АФН.

У адпаведнасці з гэтым дакументам Беларусь, Расія, і Украіна знаходзяцца ў спісе краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця і займаюць адпаведна 61-е, 65-е і 69-е месца. Наперадзе Украіны ў гэтай катэгорыі Казахстан і Азербайджан — на 66-й і 67-й пазіцыях адпаведна. Грузія — на 74-м месцы, а Арменія — на 76-м.

Туркменістан, займаючы 87-е месца, разам з Фіджы ўзначальвае спіс краін з сярэднім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. У гэтай жа групе знаходзіцца Малдова (на 99-й пазіцыі), Узбекістан (на 102-й), Кыргызстан (на 109-й) і Таджыкістан (на 112-й).

Спіс з 169 дзяржаваў замыкаюць Нігер, Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Зімбабвэ — краіны з нізкім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. У гэтай групе налічваецца 41 краіна.

Как вам новость?