Беларусь займае 67-е месца па хуткасці ўваходнага інтэрнэт-трафіку

08.02.2011 15:02
Архив Редакция

Беларусь заняла 67-е месца па хуткасці ўваходнага інтэрнэт-трафіку ў рэйтынгу Net Index кампаніі Ookla. Згодна з Net Index, сярэдняя хуткасць ўваходнага трафіку ў Беларусі складае 5,31 Mbps. Вынікі былі атрыманы на аснове тэставання IP-адрасоў абанентаў з 2 жніўня 2008 года па 2 лютага 2011 года. 

У пяцёрку лідараў увайшлі Паўднёвая Карэя (36,56 Mbps), Літва (30,34 Mbps), Латвія (26,40 Mbps), Швецыя (25,14 Mbps), Нідэрланды (24,51 Mbps), перадае ІА «REGNUM- Беларусь».

У спісе аўтсайдэраў Замбія — 0,65 Mbps, Іран — 0,63 Mbps, Балівія — 0,55 Mbps, — 0,47 Mbps і Зімбабвэ — 0,39 Mbps.

Абышлі Беларусь такія постсавецкія краіны як, Малдова (7-е месца) — 23,67 Mbps, Украіна (24-е месца) — 12,83 Mbps, Расія (27-е месца) — 12,18 Mbps, Грузія (51-е месца) — 6,77 Mbps, Казахстан (61-е месца) — 5,74 Mbps і Кыргызстан (64-е месца) — 5,66 Mbps.

Как вам новость?