Беларусь займае апошняе месца ў СНД па прыросце ВУП

05.05.2010 16:17
Архив Редакция

Па выніках першага квартала 2010 года Беларусь заняла апошняе, восьмае, месца па прыросце ВУП сярод краін СНД, якія падалі статыстыку. Малдова, Туркменістан і Украіна дадзеных за гэты перыяд не падалі. Прырост ВУП у Беларусі склаў 4%. У сярэднім па СНД рост ВУП склаў 4,5%.

Беларусь абагналі Кіргізія з паказчыкам 16,4%, Узбекістан — 7,6%, Таджыкістан — 6,8%, Казахстан — 6,6%, Арменія — 5,5%, Азербайджан — 5,4%, Расія — 4,5%. Як паведамляе «Салідарнасць», пазіцыі краіны ў пэўнай ступені пагоршыліся — па выніках студзеня бягучага года Беларусь займала сёмае месца па прыросце ВУП сярод краін СНД з паказчыкам 1,3%.
Па прыросце прамысловай вытворчасці Беларусь заняла сёмае месца з паказчыкам 5,9%. Яе абагналі: Кіргізія — рост на 78,8%, Таджыкістан — 16,6%, Казахстан — 11,1%, Украіна — 10,8%, Арменія — 10,4%, Узбекістан — 7%. У Расіі гэты паказчык склаў 5,8%, Азербайджана — 5,6%, Малдовы — 4,9%. У гэтым сегменце за студзень 2010 года Беларусь займала дзясятае месца з паказчыкам 2,5%.
Па прыросце раздробнага таваразвароту ў студзені-сакавіку 2010 года Беларусь заняла другое месца з паказчыкам 13,3%. Большы прырост адбыўся ў Таджыкістане — на 20,9%. У астатніх краінах прырост склаў: Казахстан — 10,5%, Азербайджан — 8,3%, Малдова — 6,2%, Кіргізія — 3,8%, Расія — 1,3%, Арменія — 1%. Ва Украіне адбыўся спад таваразвароту на 2,7%. У сярэднім па краінах СНД рост склаў 2%. Па дадзеных за студзень 2010 года Беларусь па прыросце раздробнага таваразвароту займала шостае месца з паказчыкам 7,2%.

Как вам новость?