Беларусь займае чацвертае месца па экспарце нафты з Венесуэлы

23.04.2010 11:24
Архив Редакция

Беларусь займае чацвёртае месца пасля ЗША, Кітая і Індыі па аб'ёме паставак нафты з Венесуэлы. Пра гэта паведаміў 23 красавіка міністр нафты і энергетыкі лацінаамерыканскай краіны Рафаэль Рамірэс на прэс-канферэнцыі ў Каракасе. Паводле статыстыкі па штодзённых аб'ёмах экспарту нафты, Беларусь імпартуе 80 тыс. барэляў чорнага золата ў дзень.

ЗША імпартуе каля аднаго мільёну барэляў нафты ў дзень, Кітай — 460 тыс., Індыя — 200 тыс., расказаў міністр нафты і энергетыкі Венесуэлы, паведамляе БелТА.

Па аб’ёме экспарту нафты Беларусь апярэдзіла краіны альянсу Petrocaribe (50 тыс. барэляў), Уругвай (40 тыс. барэляў), Нікарагуа (25 тыс. барэляў) і Балівію (12 тыс. барэляў).

Альянс Petrocaribe быў створаны ў 2005 годзе ў адпаведнасці з дамовай пра кааперацыю ў пытаннях энергетыкі. У наш час у яго ўваходзіць 18 краін, сярод іх Багамскія астравы, Гаіці, Гватэмала, Гандурас, Дамініканская Рэспубліка, Куба, Сурынам, Ямайка і іншыя краіны.

Как вам новость?
Головоломки