Беларусь займае другое месца ў Еўропе па ўзроўні інфляцыі

26.10.2010 12:14
Архив Редакция

Беларусь заняла другое месца ў Еўропе па ўзроўні інфляцыі ў студзені-верасні гэтага года. Пра гэта сведчаць дадзеныя Расстата, зробленыя на аснове публікацый Еўрастата, нацыянальных статыстычных службаў і дадзеных, якія размяшчаюцца ў інтэрнэце ў адпаведнасці з патрабаваннямі Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання дадзеных (ССРД) Міжнароднага валютнага фонду.

Паводле дадзеных, інфляцыя ў Беларусі ў перыяд са студзеня па верасень 2010 года склала 6,8%. Апярэдзіла Беларусь па ўзроўні інфляцыі толькі Украіна, дзе за дзевяць месяцаў з пачатку года інфляцыя склала 7,4%.

Ніжэй чым у Беларусі інфляцыя склалася ва ўсіх суседніх краінах. У Расіі спажывецкія кошты выраслі на 6,2%, у Літве — на 2,5%, у Польшчы — на 2%, у Латвіі — на 1,7%, паведамляе АФН.

Пры гэтым у сярэднім па краінах ЕС інфляцыя з пачатку года склала 1,5%, у верасні — 0,2%.

У верасні гэтага года сярод разгляданых Расстатам замежных краін найбольшы рост спажывецкіх коштаў у параўнанні з жніўнем 2010 года адзначаўся ва Украіне (на 2,9%), Грэцыі (на 1,9%), Беларусі (на 1,6%).

Как вам новость?
Головоломки