Беларусь заклікае спыніць гвалт у Кыргызстане

14.06.2010 09:33
Архив Редакция

Беларускі бок звярнуўся да ўсіх удзельнікаў канфлікту ў Кыргызстане з заклікам праявіць стрыманасць і спыніць гвалт, які можа толькі пагоршыць наяўную сітуацыю, прывесці да новых незваротных стратаў, а таксама цяжкіх наступстваў для краіны і рэгіёну ў цэлым.

Як паведамляецца ў каментары начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара міністэрства замежных спраў Андрэя Савіных у сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Кыргызстане «беларускі бок занепакоена назірае за эскалацыяй канфліктнай сітуацыі ў Кыргызстане, ахвярамі якой сталі дзясяткі нявінных людзей, сотні былі параненыя або атрымалі калецтвы» .

Таксама афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі заявіў, што варта выключыць парушэнні законных правоў і свабодаў нацыянальных меншасцяў, якія жывуць у Кыргызстане,  роўна як і інтарэсаў усяго насельніцтва краіны.

Беларусь заклікае да хутчэйшага вырашэння крызіснай сітуацыі з улікам інтарэсаў усіх бакоў з выкарыстаннем выключна мірных сродкаў, якія заснаваныя на раўнапраўным дыялогу.

Андрэй Савіных выказаў надзею на «перамогу розуму і мудрасці, уласцівых шматнацыянальнаму кыргызскаму народу».

Как вам новость?
Головоломки