Беларусь закрыла паветраную прастору на вышыні ад 7 да 11 кіламетраў

17.04.2010 12:06
Архив Редакция

У дэпартаменце па авіяцыі міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі паведамілі, што рух паветраных суднаў над тэрыторыяй Беларусі прыйшлося абмежаваць. У сувязі з магчымасцю з'яўлення над тэрыторыяй Беларусі воблака вулканічнага пылу, рух паветраных суднаў над тэрыторыяй краіны на вышыні ад 7 да 11 кіламетраў закрылі.

«У Нацыянальным аэрапорту Мінск большасць авіярэйсаў у Еўропу адмененыя, у той самы час палёты ва ўсходнім кірунку, да прыкладу, у Маскву, выконваюцца», — распавялі спецыялісты, паведамляе БелТА.

Супрацоўнікі міністэрства  ўвесь час адсочваюць сітуацыю, звязаную з распаўсюдам вулканічнага воблака, падтрымліваюць сувязь з калегамі з Расіі, Украіны, іншых еўрапейскіх краін.

Усе дадзеныя адсочваюцца і аналізуюцца супрацоўнікамі дэпартамента ў кааперацыі з прадстаўнікамі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», прадпрыемствы «Белаэранавігацыя», Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.

Как вам новость?
Головоломки