Беларусь заняла 67 месца ў свеце па хуткасці доступу ў інтэрнэт

26.05.2010 15:22
Архив Редакция

Кампанія Ookla, стварылая сэрвіс Speedtest, апублікавала рэйтынг хуткасці доступу ў інтэрнэт сярод 152 краін свету. Беларусь заняла ў рэйтынгу 67-е месца — сярэдняя хуткасць у краіне складае 3,41 мегабіта ў секунду.

Першае месца ў рэйтынгу Ookla Net Index займае Паўднёвая Карэя, у ёй карыстальнікі выходзяць у Сеціва на хуткасці за 34,14 мегабіта ў секунду, перадае Lenta.ru. Другое і трэцяе месца занялі адпаведна Латвія (сярэдняя хуткасць доступу — 24,29 мегабіта за секунду) і Малдова (21,37 мегабіта за секунду).
Чацвёртае месца займае Японія з 20,29 мегабіта за секунду, а замыкае пяцёрку Швецыя, дзе хуткасць доступу складае 19,78 мегабіта за секунду. У дзясятку ўвайшлі Румынія, Балгарыя, Нідэрланды, Літва і Партугалія.
Большасць краін былога СССР апярэдзілі Беларусь у рэйтынгу. Украіна апынулася на 24-м месцы з хуткасцю ў 10,49 мегабіта за секунду, Расія — на 28-м месцы з хуткасцю 9,79 мегабіта за секунду. Грузія заняла 42-е месца, Кыргызтан — 52-е месца, Казахстан — 62-е месца.
Замыкаюць рэйтынг Зімбабвэ, Гватэмала, Емен, Малі і Судан. Ва ўсіх гэтых краінах сярэдняя хуткасць інтэрнэт-доступу ніжэй за 500 кілабітаў за секунду. 
Сэрвіс Speedtest вымярае хуткасць доступу ў інтэрнэт. Часцей за ўсё яго ўжываюць правайдары, якія выкарыстоўваюць досыць хуткія каналы сувязі.

Как вам новость?
Головоломки