Беларусь заняла чацвертае месца сярод краін былога СССР па росце коштаў

28.10.2010 23:56
Архив Редакция

Беларусь заняла чацвертае месца сярод краін былога СССР па росце коштаў спажывецкіх цэнаў за студзень-верасень гэтага года. На першай пазіцыі Кыргызстан, дзе з пачатку года кошты павялічыліся на 10,3%, за ім ідуць Грузія, Украіна (па 7,4%), Беларусь (6,8%), Таджыкістан (6,7%) і Расія (6,2%). 

Далей размясціліся Казахстан (5,2%), Арменія (4,7%), Малдова (4,5%), Эстонія (4,1%), Азербайджан (3,5%), Літва (2,6%) і Латвія (1,8%). Няма дадзеных па Туркменістане і Узбекістане, перадае БелаПАН.

У верасні цэны ў Беларусі павялічыліся на 1,6%. Гэта пяты паказчык пасля Грузіі (3,1%), Кыргызстана, Украіны (па 2,9%) і Таджыкістана (1,8%).

Менш, чым у Беларусі, кошты павялічыліся ў Азербайджане (0,9%), Малдове, Расіі, Эстоніі (па 0,8%), Казахстане, Літве (па 0,6%) і Латвіі (0,4%). У Арменіі кошты знізіліся за месяц на 0,2%. Няма звестак па Туркменістане і Узбекістане.

Летась Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэнаў (10,1% пры прагнозе ў 9-11%), у першым квартале 2010 года — дзявятае месца, па выніках першага паўгоддзя і студзеня-ліпеня — пятае месца, студзеня-жніўня — трэцяе месца.

Как вам новость?