Беларусь заняла першае месца ў Еўропе па інфляцыі ў 2010 годзе

26.01.2011 13:28
Архив Редакция

Беларусь заняла першае месца ў Еўропе па ўзроўню інфляцыі ў 2010 годзе. Пра гэта сведчаць дадзеныя Росстата, падрыхтаваныя на аснове публікацый Еўрастата, нацыянальных статыстычных службаў і дадзеных, якія размяшчаюцца ў інтэрнэце ў адпаведнасці з патрабаваннямі Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання даных Міжнароднага валютнага фонду.

Паводле дадзеных Росстата, у снежні мінулага года ў параўнанні са снежнем 2009 года сярод разгледжаных замежных краінаў найбольш прыкметны прырост спажывецкіх коштаў назіраўся ў Беларусі (9,9%), Украіне (9,1%) і Румыніі (7,9%).

Пры гэтым у сярэднім па краінах Еўрапейскага саюза спажывецкія кошты выраслі на 2,6%, пра што сведчаць апублікаваныя дадзеныя.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, у канцы 2010 года індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў краіне склаў 109,9% у параўнанні з канцом 2009 года. У снежні 2010 года інфляцыя склала 1%.

У параўнанні з 2009 годам (тады інфляцыя склала 10,1%) дадзены паказчык знізіўся на 0,2%; планавалася, што на 2010 год ён будзе складаць 8-10%. На 2011 год прагназуецца інфляцыя ў 7,5-8,5%, што прадугледжана асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на дадзены перыяд.

Как вам новость?
Головоломки