Беларусь заняла сёмае месца па росце коштаў у экс-СССР

01.06.2010 09:44
Архив Редакция

Па выніках студзеня-красавіка гэтага года Беларусь заняла сёмае месца сярод краінаў былога СССР па росце спажывецкіх цэнаў. Пра гэта сведчыць праведзены аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

У першую пяцёрку па росце спажывецкіх цэнаў ўвайшлі Малдова, дзе з пачатку году кошты павялічыліся на 5,8%, Украіна (4,4%), Арменія (4,2%), Кыргызстан (3,8%) і Казахстан (3, 6%), паведамляе БелаПАН.

Шостае месца заняла Расія, дзе за чатыры месяцы кошты павялічыліся на 3,6%, далей стаіць Беларусь (3,1%), Азербайджан (2,9%), Грузія (2,7%), Эстонія (2,4%) , Літва (1,9%), Таджыкістан (1,8%) і Латвія (1,5%). Няма дадзеных па Туркменістане і Узбекістане.

У красавіку кошты ў Беларусі павялічыліся на 0,7%. Па гэтым паказчыку краіна падзяліла трэцяе месца з Казахстанам, а першае і другое месца занялі Арменія (1,3%) і Латвія (0,9%).

Как вам новость?
Головоломки