Беларусь запатрабавала ад суда СНД часова забараніць нафтапошліны

11.06.2010 15:32
Архив Редакция

Міністэрства юстыцыі Беларусі звярнулася ў Эканамічны суд СНД з патрабаваннем часова забараніць Расіі спаганяць пошліны на нафтапрадукты. "Спагнанне расійскім бокам пошліны на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Рэспубліку Беларусь, супярэчыць шэрагу міжнародных прававых дакументаў", — адзначылі ў беларускім мінюсце.

У якасці меры забяспечвальнага характару Беларусь прапанавала суду СНД «забараніць Расійскай Федэрацыі спаганяць вывазную мытную пошліну на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь, да прыняцця канчатковага рашэння Суда па гэтым пытанні».

«Пошліна на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь, ніколі ў гісторыі ўзаемнага гандлю Беларусі і Расіі не спаганялася… Спагнанне расійскім бокам вывазной мытнай пошліны на нафтапрадукты цягне істотныя эканамічныя страты для прадпрыемстваў не толькі Рэспублікі Беларусь, але і Расійскай Федэрацыі» , — гаворыцца ў хадайніцтве мінюста.

«Вынясенне Судом рашэння аб часовай забароне спагнання пошліны на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь, да вынясення Судом канчатковага рашэння па сутнасці дазволіла б захаваць кааперацыйныя сувязі паміж прадпрыемствамі, павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі прадпрыемстваў Расіі і Беларусі на сусветным рынку», — заключылі ў мінюст Беларусі.

На думку беларускага боку, спагнаннем пошліны на нафтапрадукты Расія парушае наступныя міжнародныя прававыя дакументы: пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам Расіі аб свабодным гандлі ад 13 лістапада 1992, пагадненне аб Мытным саюзе паміж Беларуссю і Расіяй ад шостага студзеня 1995, пратакол аб увядзенні рэжыму свабоднага гандлю без выняткаў і абмежаванняў паміж Беларуссю і Расіяй ад шостага студзеня 1995, дамову аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 года, дамову аб заснаванні Еўразійскай эканамічнай супольнасці ад дзясятага кастрычнік 2000 года і дамову аб стварэнні адзінай мытнай тэрыторыі і фармаванні мытнага саюза ад шостага кастрычніка 2007 года.

У ліку пацярпелых ад увядзення расійскіх пошлін прадпрыемстваў мінюст Беларусі назваў:

ААТ «Магілёўхімвалакно»;
РУП «СВА «Хімвалакно», г. Светлагорск;
ААТ «Гродна Хімвалакно»;
ААТ «Нафтан», г. Наваполацк;
ААТ «Тверской полиэфир»;
ААТ «Комитекс», г. Сыктыўкар;
ААТ «Стеклонит», г. Уфа;
ТАА «Компамид Инженерные пластики», г. Масква;
ААТ «Нижнекамскнефтехим»;
ТАА «Полимерстрой», г. Смаленск;
ЗАТ «Сибур-Холдинг», г. Санкт-Пецярбург;
ЗАТ «ГК «Титан», г. Омск;
і многія іншыя (больш за 70 прадпрыемстваў).

Как вам новость?
Головоломки