Беларусь заплаціла доўг за газ і паставіла Расіі свой ультыматум

24.06.2010 08:58
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што ў 16:00 23 чэрвеня "Белтрансгаз" пагасіў доўг за газ, пастаўлены ў студзені-красавіку 2010 года. "Мы запазычылі 200 млн. даляраў і, робячы жэст добрай волі, сёння ў 16 гадзін 187 млн. даляраў з запазычаных сродкаў пайшлі на пагашэнне доўгу, які "Газпром" прад'яўляў да нас", — сказаў першы намеснік кіраўніка беларускага ўрада.

У сувязі з гэтым Уладзімір Сямашка запатрабаваў ад Расіі выплаціць Беларусі запазычанасць за транзіт у памеры 260 млн. даляраў, сфармаваную з пачатку года да 10:00 24 чэрвеня, перадае АФН. «Калі гэтага не будзе зроблена, мы будзем вымушаныя спыніць аказанне паслугі па транзіце вуглевадароднай сыравіны праз тэрыторыю Беларусі», — заявіў першы віцэ-прэм’ер.

Тым часам у «Газпроме» ўвечары 23 чэрвеня не пацвердзілі пагашэння Беларуссю доўгу за газ. Па словах афіцыйнага прадстаўніка расійскага газавага манапаліста Сяргея Купрыянава, на той момант грошай на рахунку не было. «Мы пацвердзім пагашэнне доўгу толькі пасля атрымання грошай», — падкрэсліў прэс-сакратар холдынгу.

Раней у «Газпроме» заяўлялі, што Беларусь вінная за газ 192 млн. даляраў. Беларускае кіраўніцтва першапачаткова заяўляла, што доўг Расіі за транзіт складае 217 млн. даляраў, аднак затым прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паведаміў на сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым, што запазычанасць «Газпрома» складае 260 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки