Беларусь зарабіла на продажы акцый у 2010 годзе 3,8 млн. даляраў

27.09.2010 10:20
Архив Редакция

У 2010 годзе Беларусь на продажы акцый прадпрыемстваў, якія належаць дзяржаве, зарабіла каля 3,8 млн. даляраў. На працягу года Беларусь выстаўляла на таргі больш за дзесяць пакетаў акцыяў прадпрыемстваў рэспубліканскай формы ўласнасці, у тым ліку пяць з іх былі ўзгодненыя з Міжнародным валютным фондам.

Паспяхова таргі прайшлі толькі ў чэрвені, калі на продаж выставілі акцыі Жлобінскага кар’ера фармовачных матэрыялаў і Смалявіцкага доследна-механічнага завода, нагадвае «Ежедневник».

У першым выпадку неназваная расійская камерцыйная структура набыла на аўкцыёне 97,3% акцый прадпрыемства за 1,3 млн. даляраў. У другім — у ходзе конкурсу, у якім прынялі ўдзел дзве кампаніі, 93,9% акцый набыла беларуская фірма «ДарАўтаСталь». Кампаніі заплацілі за акцыі амаль у два разы больш за пачатковы аўкцыённы кошт (каля 2,5 млн. даляраў).

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусь у канцы лістапада плануе правесці конкурс па продажы акцый-«неліквідаў» двух Адкрытых акцыянерных таварыстваў — «Завод «Продмаш», які не атрымалася прадаць у жніўні, і «Трэст «Спецсельбуд» (апошні раз яго спрабавалі прадаць у ліпені). Акрамя таго, Дзяржкаммаёмасць плануе правесці паўторныя таргі па акцыях трох ААТ, якія прадаюцца па так званай лініі МВФ.

Як раней перадаваў Тэлеграф, прадаць акцыі гэтых ААТ раней не атрымалася: таргі не адбыліся з-за адсутнасці заявак ад патэнцыяльных інвестараў. Спецыялісты растлумачылі гэта тым, што другая палова 2010 года з’яўляецца няўдалым перыядам для прыватызацыі праз празмерную палітычную напружанасць, выкліканую будучымі прэзідэнцкімі выбарамі. Акрамя таго, эксперты лічаць, што першапачатковы кошт дзяржпакетаў і ўмовы іх продажу не прывабныя для інвестараў.

Как вам новость?
Головоломки