Беларусь застаецца па-за спісам краін-"ворагаў інтэрнэту"

12.03.2010 12:57
Архив Редакция

Міжнародная журналісцкая арганізацыя Reporters sans Frontieres апублікавала штогадовы даклад пра свабоду інтэрнэту ў краінах свету, прымеркаваны да сусветнага Дня супраць кіберцензуры. Беларусь, як і летась, засталася па-за спісам краін-"ворагаў інтэрнэту" і размясцілася ў ліку тых дзяржаў, якія знаходзяцца "пад назіраннем" арганізацыі.

У сваім дакладзе пра становішча спраў з свабодай інтэрнэту ў Беларусі эксперты Reporters Sans Frontieres адзначылі падпісаны прэзідэнтам Беларусі ўказ пра рэгуляванне Сусветнай сеткі, які ўступае ў моц з першага ліпеня 2010 года. Арганізацыя назвала яго «пагібельным для свабоды ў інтэрнэце». Таксама ў арганізацыі лічаць, што гэты дакумент закліканы «ўзмацніць жорсткасць інтэрнэт-цэнзуры ў Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі 2011 года».

 

У гэты ж спіс патрапілі сёлета і дзве краіны, якія лічацца дэмакратычнымі — Аўстралія і Паўднёвая Карэя (адпаведна з-за перспектывы ўкаранення сістэмы інтэрнэт-фільтрацыі і з-за заканадаўчых абмежаванняў, у выніку якіх ананімнасць карыстальнікаў сеткі апынулася пад пагрозай, і тыя часцяком звяртаюцца да самацэнзуры), перадае руская служба BBC.

 

У спіс жа краін-«ворагаў інтэрнэту», чые ўрады найбольш істотна парушалі свабоду выказвання меркавання ў Сетцы, сёлета патрапілі Саудаўская Аравія, М’янма, Кітай, Паўночная Карэя, Куба, Егіпет, Іран, Узбекістан, Сірыя, Туніс, Туркменістан і В’етнам.

Как вам новость?
Головоломки