Беларусь завяршыла сваё першае размяшчэнне еўрааблігацыяў

04.08.2010 10:44
Архив Редакция

Беларусь завяршыла дэбютнае размяшчэнне еўрааблігацыяў на суму 600 млн. даляраў са стаўкай купона 8,75% і пагашэннем ў 2015 годзе. Пра гэта расказалі ў міністэрстве фінансаў Беларусі. "Аблігацыі размешчаныя за межамі Злучаных Штатаў Амерыкі паводле палажэння S ў адпаведнасці з законам ЗША «Аб каштоўных паперах» 1933 года", — паведамілі ў мінфіне.

У фінансавым ведамстве адзначылі, што выпуск еўрааблігацыяў прыцягнуў увагу шырокага кола інвестараў з розных рэгіёнаў свету і быў перападпісаны ў тры разы. Заяўкі на ўдзел у размяшчэнні былі атрыманыя ад 145 інвестараў на агульную суму 1,5 млрд. даляраў.

Працэнты па аблігацыях будуць выплочвацца на паўгадавой аснове 3 лютага і 3 жніўня кожнага года па стаўцы 8,75% гадавых. Першы працэнтны плацёж будзе ажыццёўлены 3 лютага 2011 года. Аблігацыі падлягаюць пагашэнню 3 жніўня 2015 года. Аблігацыям нададзены рэйтынгі аналагічныя суверэнным рэйтынгам Рэспублікі Беларусь — B1 (Moody’s)/B+(S&P).

Еўрааблігацыі прайшлі працэдуру лістынгу на люксембургскай фондавай біржы. Акрамя таго, у мінфіне распавялі, што Беларусь павінна была атрымаць сродкі ад размяшчэння папераў напярэдадні, 3 жніўня 2010 года.

Вядучымі арганізатарамі выпуску еўрааблігацыяў Беларусі выступілі банкі BNP Paribas, Deutsche Bank, The Royal Bank of Scotland і Сбербанк Расіі. ААТ «АСБ Беларусбанк» прыняло ўдзел у якасці суарганізатара выпуску.

White & Case і Allen & Overy выступілі юрыдычнымі кансультантамі выпуску з боку Беларусі і банкаў-арганізатараў адпаведна.

Как вам новость?
Головоломки