Беларусь збіраецца аднавіць пастаўкі сухога малака ў Расію

28.06.2010 11:59
Архив

Як паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Русы, у ліпені Беларусь плануе аднавіць пастаўкі сухога малака ў Расію. "У цяперашні час ідзе заключэнне кантрактаў на пастаўку сухога малака ў Расію", - паведаміў міністр і дадаў, што аб'ёмы паставак "будуць адпавядаць зацверджаным балансам".

Мінсельгасхарч гатовы прапанаваць больш выгадныя цэнавыя ўмовы расійскаму боку, каб закупкі малака ажыццяўляліся буйнымі партыямі (больш за 500 тон), паведамляе БелТА.

Раней міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі дамовілася з расійскім бокам прыпыніць з траўня пастаўкі сухога малака ў Расію для таго, каб не збіваць кошты на сырое малако на расійскім рынку.