Беларусь згуляла ўнічыю з Гандурасам у таварыскім матчы

28.05.2010 16:14
Архив Редакция

27 траўня ў Філахе (Аўстрыя) адбыўся таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Гандураса, у ім была зафіксавана нічыя 2:2.

Абодва мячы ў беларусаў забіў Антон Пуціла (57, 60), супернікі вылучыліся на 25-й і 72-й хвілінах, паведамляе БелаПАН. 
30 траўня ў аўстрыйскім Куфштайне Беларусь згуляе з Паўднёвай Карэяй, якая, як і Гандурас, рыхтуецца да фінальнай часткі чэмпіянату свету ў ПАР. 
У рэйтынгу ФІФА Гандурас займае 38-е месца, Паўднёвая Карэя — 47-е, Беларусь — 82-е.

Как вам новость?