Беларусь згуляла з Румыніяй унічыю — 0:0

08.09.2010 08:55
Архив Редакция

Зборная Беларусі свой другі матч у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2012 года завяршыла ўнічыю. Сустрэча са зборнай Румыніі на сталічным стадыёне "Дынама" завяршылася з лікам 0:0. Такім чынам пасля двух матчаў беларусы набралі 4 ачкі і размясціліся на другім радку турнірнай табліцы ўслед за Албаніяй, у якой таксама чатыры балы.

Пасля нічыёй з Румыніяй ў другім адборачным матчы чэмпіянату Еўропы галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге выказаў надзею, што яго каманда здолее да зімы застацца ў лідарах групы, перадае Football.by.

«Я павінен выказаць кампліменты нашай камандзе за 2 стартавыя гульні. Тры ачкі ў Францыі і адно ачко сёння з Румыніяй — гэта добры пачатак кваліфікацыі. Я ўбачыў, як радаваліся сёння румыны нічыёй. Можна казаць, што ў нас моцная каманда.

Пасля сённяшняга матчу можна казаць, што наша мэта стаяць у канцы года на першым месцы ў групе.

Што тычыцца гульні з Румыніяй, то гэта была роўная гульня. Ні адна з камандаў не заслугоўвала сёння перамогі. Румыны добра атакавалі, а мы павінны паляпшаць свае навыкі камбінацыйнага футболу. Нашы лідары Аляксандр Глеб і Віталь Кутузаў пакуль не ў найлепшай форме. Калі яны яе набяруць мы станем яшчэ мацнейшымі.

Кутузаў і Глеб сёння гулялі пакуль былі сілы. На полі павінны быць лідары. Глеб атрымаў пашкоджанне і быў заменены. У яго не цяжкая траўма, але ў выходныя за «Бірмінгем» ён не згуляе. Так сказаў сам футбаліст.

Калі б да пачатку кваліфікацыі мне сказалі, што зборная Беларусі набярэ чатыры ачкі ў гульнях супраць Францыі і Румыніі, я б з радасцю пагадзіўся на гэты вынік», — распавёў настаўнік беларусаў.

Как вам новость?
Головоломки