Беларусь зноў адмовіла ў экстрадыцыі Бакіева

27.08.2010 15:40
Архив Редакция

Беларусь адказала адмовай на паўторны запыт Генеральнай пракуратуры Кыргызстана аб экстрадыцыі на радзіму былога прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева. Пра гэта паведаміў на працоўнай нарадзе генеральны пракурор Кыргызстана Байтэмір Ібраеў.

«Мы думалі, што пасля рэферэндуму і ўступлення на пасаду Розы Ісаакаўны (Роза Атунбаева, дзейны прэзідэнт Кыргызстана — Тэлеграф), гэта значыць пасля легітымізацыі ўлады нам адкажуць па-іншаму, але другі раз атрымалі адказ такі ж, як і першы раз. Цяпер мы думаем яшчэ раз накіраваць запыт або шукаць іншыя шляхі», — заявіў генпракурор Кыргызстана, перадае CA-NEWS.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 23 чэрвеня генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў аб адмове Мінску ў выдачы часовым уладам Кыргызстана прэзідэнта Курманбека Бакіева.

Тады ў Генпракуратуры Беларусі «не знайшлі прававых падстаў для задвальнення просьбы». У адказ на гэта кіргізскі бок паўторна накіраваў ў Беларусь запыт аб выдачы звергнутага прэзідэнта Кыргызстана.

Как вам новость?