Беларусь зробіць усё, каб АДКБ стала моцнай

04.03.2011 15:38
Архив Редакция

Беларусь вельмі зацікаўленая, каб Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) стала моцнай арганізацыяй, і для гэтага, беларускі бок будзе прадпрымаць ўсе намаганні. Аб гэтым заявіла крыніца ў сакратарыяце арганізацыі.

«На днях у Мінску адбылася сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным сакратаром арганізацыі Мікалаем Бардзюжам. Беларусь у гэтым годзе старшынюе ў АДКБ, і гэта накладвае на беларускі бок сур’ёзныя абавязацельствы. Выконваючы іх, Беларусь ужо вылучыла шэраг канкрэтных ініцыятыў», — нагадала крыніца, перадае БелТА.

«На фоне падзей, якія адбываюцца на поўначы Афрыкі падзей АДКБ павінна кансалідаваць намаганні на адпрацоўцы механізму эфектыўнага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, плануецца выпрацаваць механізм прымянення сіл АДКБ», — дадала крыніца ў сакратарыяце АДКБ.

Так, сілы АДКБ плануецца прымяняць зыходзячы з ацэнкі сітуацыі і праведзеных кансультацый. «Калі гэта ўнутраны канфлікт унутры якой-небудзь краіны — удзельніцы АДКБ, то сілы АДКБ у гэты канфлікт ўмешвацца не будуць», — падкрэсліла крыніца.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 1 сакавіка ў Мінску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі дзейнасці арганізацыі ва ўмовах сучаснай сітуацыі ў свеце. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, сёння праблемаў хапае і ў рэгіёне АДКБ, і ў свеце.

Как вам новость?