Беларус Антон Кароўкін заваяваў першае юнацкае алімпійскае "золата"

20.08.2010 08:53
Архив Редакция

Залаты медаль на першых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Сінгапуры выйграў у стральбе з лука прадстаўнік магілёўскай спартовай школы прафсаюзаў Антон Кароўкін. Юны беларускі спартовец заваяваў узнагароду, выступаючы ў пары з італьянкай Глорыяй Філіп, распавялі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі.

У фінале беларуска-італьянскі дуэт абыграў славенскай-грэцкую пару з лікам 7:3 (36:31, 35:38, 37:37, 39:33, 37:34 = 184:173). Гэтая ўзнагарода сталася першай у скарбонцы беларускай каманды на спаборніцтвах.

У сваю чаргу, НАК Беларусі павіншаваў Антона Кароўкіна з заваяваннем «золата»
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь накіраваў віншаванне чэмпіёну першых летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Сінгапуры ў стральбе з лука Антону Кароўкіну.

У віншаванні НАК, у прыватнасці, адзначаецца, што ў стральбе з лука патрэбна ўпэўненасць у сабе, цвёрдасць характару, вытрымка і сіла волі, і юны спартовец годна прадэманстраваў ўсе гэтыя якасці.

Алімпійскія гульні праходзяць у Сінгапуры з 14 па 26 жніўня.

Как вам новость?
Головоломки