«Беларусьфільм» пакуль не вырашыў пытанне здымак фільму з Ван Дамам

16.07.2010 16:00
Архив Редакция

«Беларусьфільм» пакуль не вырашыў пытанне наконт здымак фільму з працоўнай назвай "Зброя", галоўную ролю ў якім выканае вядомы кінаактор Жан-Клод Ван Дам. Як распавяла прэс-сакратарка «Беларусьфільма» Валянціна Белякова, пакуль складана сказаць, калі пачнуцца здымкі, бо перамовы яшчэ вядуцца, і калі яны будуць скончаныя — невядома.

«Разумееце, у нас 12 гадзінаў розніцы ў часе. Умоўна кажучы, сёння мы ім дасылаем ліст, і толькі назаўтра атрымліваем адказ», — цытуе Валянціну Белякову «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Раней, як ужо паведамляў Тэлеграф, адбылася сустрэча з прадстаўнікамі кампаніі Motion Picture Corporation of America (ЗША): прадзюсарамі Джасцінам Буршам, Патрыкам Ньювалам, рэжысёрам-сцэнарыстам Эрнэстам Барбарашам і іншымі. MPCA, якая плануе выпусціць фільм з удзелам Жана Клода Ван Дама, прапанавала беларускай кінастудыі выступіць у якасці кампаніі-вытворцы, паколькі тая валодае магутнай тэхнічнай базай і цалкам задавальняе патрабаванням амерыканскіх кінематаграфістаў. Падбор асноўнага складу здымачнай групы на чале з дырэктарам амерыканскія партнёры таксама даручылі беларускаму боку.

Кінакампанія Motion Picture Corporation of America была заснавана ў 1986 годзе ў ЗША. Да ліку найбольш вядомых фільмаў, вырабленых ёю, адносяцца: «Тупы і яшчэ тупейшы» з Джымам Кэры ў галоўнай ролі, «Ніндзя з Беверлі-Хілз» з Крыс Фарлі, «Завод» з Білам Мюрэем і Вудзі Харэлсанам і іншыя.

Как вам новость?
Головоломки