"Беларуськалі" абвяргае інфармацыю аб пазаштатнай сітуацыі на рудніку

29.06.2011 14:49
Архив Редакция

Памочнік генеральнага дырэктара ААТ "Беларуськалі" Уладзімір Кучараў 29 чэрвеня паведаміў, што ўсе руднікі прадпрыемства працуюць у штатным рэжыме. Інфармацыя пра падтапленні на адным з іх, якая з'явілася ў інтэрнэце, па яго словах, не зусім дакладная. Так, у адной з горных выпрацовак адбылося вылучэнне расола, што не з'яўляецца пазаштатнай сітуацыяй для вытворчасці.

«У цяперашні час руднік функцыянуе ў штатным рэжыме, здабыча руды працягваецца. На месцы працуюць спецыялісты, якія займаюцца рашэннем тэхнічных пытанняў», — цытуе Уладзіміра Кучерова БелТА.

Как вам новость?