"Беларуськалі" ўнеслі ў план прыватызацыі на 2010 год

21.07.2010 08:52
Архив Редакция

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Вытворчае аб'яднанне "Беларуськалі" ўнеслі ў план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады. Дадзенае рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 1062.

Гэтай пастановай былі ўнесены змены і дапаўненні ў пастанову Саўміна ад 14 ліпеня 2008 года № 1021 «Аб зацвярджэнні плана прыватызацыі аб’ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады і пераліку адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, акцыі якіх, прыналежныя Рэспубліцы Беларусь, падлягаюць продажу, на 2008-2010 гады», перадае БелТА.

План у падраздзеле «Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі» дапоўнены новым прадпрыемствам — «Беларуськалі». Акрамя таго, у падраздзел ўвайшлі яшчэ два прадпрыемствы канцэрна «Белнафтахім» — даччынае рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Міла-Стыль» і даччынае рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Стаматалагічны цэнтр «Эстэтыка».

У падраздзеле «Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці» паводле новай пастановы засталося адно прадпрыемства — рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Навагрудская швейная фабрыка». Унесеныя раней сюды яшчэ тры прадпрыемствы выключаныя (РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», РУВП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў ім. 50-годдзя БССР» і РУПТП «Аршанскі льнокамбінат»).

Акрамя таго, пастановай Саўміна ўнесены змены і дапаўненні ў пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржуласнасці, акцыі якіх, што належаць Беларусі, падлягаюць продажу, на 2008-2010 гады. Гэты пералік таксама быў зацверджаны ў 2008 годзе пастановай № 1021.

З яго выключаныя некаторыя прадпрыемствы мінпрама, міністэрства інфармацыі, мінсельгасхарча, мінгандлю, канцэрну «Беллеспаперапрам». Акрамя гэтага, у пералік ААТ ўвайшло адкрытае акцыянернае таварыства «Канструктарскае бюро сістэмнага праграмавання» (Гомель), якое ўваходзіць у сістэму Дзяржваенпраму. Таксама папоўніўся раздзел ААТ канцэрна «Беллегпрам» — уключана адкрытае акцыянернае таварыства «Баранавіцкая швейная фабрыка».

Паводле дадзеных Дзяржкаммаёмасці, у Беларусі ў мінулым годзе ў працэсе прыватызацыі рэфармавана 169 прадпрыемстваў рэспубліканскай уласнасці. У ходзе іх рэфармавання створана 108 адкрытых акцыянерных таварыстваў.