"Беларуськалі" прадаў свае акцыі "ў МКК" за 10 млн даляраў

22.06.2011 12:46
Архив Редакция

ААТ "Беларуськалі" прадало ўсе свае акцыі ў ЗАТ "Міжнародная калійная кампанія". За пакет з 33% акцый кампаніі кіраўніцтва "Беларуськалія" атрымала 282,22 расійскіх рублёў (каля 10 млн даляраў), паведамілі ў беларускай кампаніі.

У адпаведнасці з дамовамі куплі-продажу ад 18 траўня 2011 года, 247,2 тыс. акцый прададзена аўстрыйскай кампаніі IBH Beteiligungs-und Handelsgesellsсhaft mbH па цане 830 расійскіх рублёў за акцыю на агульную суму 205,176 млн расійскіх рублёў. Яшчэ 92,8 тыс. акцый прададзена кампаніі Galua Management Limited (Брытанскія Віргінскія астравы) па кошце 830 расійскіх рублёў за акцыю на агульную суму 77,024 млн расійскіх рублёў.

ААТ «Беларуськалі» з 1992 года мела 33% пакеты акцый ЗАТ «МКК», заснавальнікамі якога на парытэтнай аснове былі таксама «Уралкалі» і «Сільвініт». Апошнія выйшлі са складу «МКК» раней.

Как вам новость?
Головоломки