«Беларуськалі» прыватызавалі ў дзяржаўнае ААТ

30.08.2010 16:29
Архив Редакция

Па дадзеных Дзяржаўнага камітэту па маёмасці, рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Вытворчае аб'яднанне "Беларуськалі" пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства. 100% акцый ААТ належаць дзяржаве. Устаўны фонд склаў каля 6 трлн. рублёў (ці два мільярды даляраў).

Як раней паведамляў Тэлеграф, «Беларуськалі» ўнеслі ў план прыватызацыі аб’ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады.

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што ўрад мае намер атрымаць шэсць-сем мільярдаў даляраў ад продажу акцыяў «Беларуськалія». «Краіне патрэбны грошы, грошы бясплатныя, не крэдыты, нават пад 2-3%, таму што гэта ўсё роўна крэдыты, якія трэба вяртаць», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Пры гэтым намеснік кіраўніка ўрада падкрэсліў, што кантрольны або блакіровачны пакет акцыяў нікому аддадзены не будзе. Тым не менш, улады дапускаюць магчымасць продажу пэўнага пакета акцыяў «Беларуськалія» ў будучыні, сказаў першы намеснік беларускага прэм’ера, адзначыўшы, што ёсць шмат ахвочых набыць акцыі прадпрыемства.

Как вам новость?
Головоломки