Беларус пад абіўкай іншамаркі спрабаваў увезці ў Беларусь 18 галубоў

30.11.2010 16:45
Архив Редакция

Беларус пад абіўкай іншамаркі спрабаваў увезці ў Беларусь 18 галубоў.Не зусім звычайны тавар выявілі 27 лістапада гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пункце пропуску «Новая Рудня». Жыхар Баранавічаў у аўтамабілі Volkswagen паспрабаваў незаконна завезці з Украіны 18 жывых галубоў, распавялі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, памежнікаў здзівіла некалькі фактаў. Па-першае, варварскі спосаб транспартоўкі галубоў. Птушак папярэдне ўсыпілі, кожную склалі ў газету, закруцілі скотчам і схавалі за вадзіцельскае сядзенне. Па-другое, сам кіроўца сцвярджае, што не можа зразумець, як яны патрапілі ў ягонае аўто. З ягоных словаў — птушкі паспелі пасяліцца і звітым гняздзе ў іншамарцы за час яго адсутнасці.

Галубоў ацанілі на суму больш за мільён рублёў і перадалі супрацоўнікам мытні.

Как вам новость?