Беларусі пералічылі першы транш крэдыту ЕўрАзЭС

21.06.2011 13:19
Архив Редакция

У аўторак, 21 чэрвеня, першы транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 800 млн даляраў пераведзены ў Беларусь. "Беларусь учора выканала ўсе фармальныя абавязацельствы, і сёння грошы ўжо ў дарозе, ужо адпраўленыя", — паведаміў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын.

Як перадаваў Тэлеграф, пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў памеры трох мільярдаў даляраў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС было падпісана ў чэрвені гэтага года. Выдзеленыя грошы Беларусь атрымае некалькімі траншамі на працягу трох гадоў: 1,24 млрд даляраў у 2011 годзе, каля 800 млн даляраў у 2012 годзе і 1 млрд даляраў у 2013 годзе.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дадзеныя сродкі пойдуць на стварэнне «падушкі бяспекі» для беларускай эканомікі.

Па матэрыялах РИА «Новости»

Как вам новость?