Беларус стаў лаўрэатам Міжнароднага кінафестывалю ŻubrOFFka

06.12.2010 12:52
Архив Редакция

У конкурсе кароткаметражных фільмаў, які праходзіў у рамках фестывалю ŻubrOFFka («Жуброфка») 1-5 снежня ў Беластоку, трэцяе прызавое месца заняў фільм «Мініяцюры» мінскага аўтара Яўгена Сысоева. Усяго на фестывалі было прадстаўлена толькі дзве працы беларускіх рэжысёраў.

Член журы Юры Каліна лічыць, што гэтага відавочна недастаткова для суседняй з Польшчай краіны.

«Фестываль ŻubrOFFka для беларусаў яшчэ не адкрыты. У конкурсе 67 фільмаў. Фільмаў з Іспаніі на фестывалі было амаль дзесяць! Беларускіх — усяго два. Мой асабісты заклік да творчых людзей з Беларусі — каб яны заўважылі: у Беластоку, фактычна на нашых вачах, ствараецца сур’ёзны фестываль альтэрнатыўнага незалежнага кіно», — заявіў у інтэрв’ю «Еўрапейскаму радыё для Беларусі» Юры Каліна.

Толькі ў Падляшскім ваяводстве Польшчы (województwo podlaskie), тэрыторыя якога мяжуе з Беларуссю, штогод праводзяцца тры буйныя мерапрыемствы, прысвечаныя непрафесійнаму кіно. Гэта фестывалі Filmowe Podlasie Atakuje («Фільмавае Падляшша атакуе»), ŻubrOFFka і прагляд аматарскіх фільмаў ŁAPA («ЛАПА»).

Как вам новость?
Головоломки