Беларус тараніў машыны паліцыі ў Маскве: яго затрымалі са стралянінай

11.03.2011 14:46
Архив Редакция

Грамадзянін Беларусі Сяргей Кісель пасля бойкі з іншымі кіроўцамі ў Маскве ўвечары 10 сакавіка пратараніў восем аўтамабіляў расійскай паліцыі, спрабуючы сысці ад пагоні. Затрымаць 46-гадовага нецвярозага аўтамабільнага хулігана ўдалося толькі ў выніку прымянення паліцыянтамі табельнай зброі.

Пачатак здарэнню паклала сварка і бойка беларуса з іншымі кіроўцамі на аўтазаправачнай станцыі на Ніжняй Краснасельскай вуліцы, дзе ён сваім аўтамабілем Toyota Camry перакрыў уезд на АЗС іншым машынам, паведамляе NEWSru.com.

У выніку працаўнікі запраўкі выклікалі праваахоўнікаў, якім Сяргей Кісель аказаў супраціў і паспрабаваў з’ехаць з месца здарэння, пратараніўшы пры гэтым аўтамабілі паліцыі. Пры затрыманні правапарушальніка паліцыянты спачатку прастрэлілі колы яго аўто, а затым паранілі беларуса ў нагу і жывот.

Спыніць беларуса ўдалося на найбліжэйшай Камсамольскай плошчы, аднак перад затрыманнем ён пратараніў яшчэ шэсць паліцэйскіх машын, паведамляе «Інтэрфакс». У цяперашні час Сяргей Кісель знаходзіцца ў НДІ хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага, паінфармавалі ў Следчым камітэце пры пракуратуры РФ.

Даследчая праверка праводзіцца па факце прымянення паліцыянтамі агнястрэльнай зброі. Устанаўліваюцца усе акалічнасці здарэння, паведаміла 11 сакавіка афіцыйная прадстаўніца сталічнага ўпраўлення СК РФ Вікторыя Цыплянкова.

Как вам новость?
Головоломки