Беларус выйграў другі этап велагонкі "Вуэльта Іспаніі»

30.08.2010 09:14
Архив Редакция

Беларускі спартовец Яўген Гутаровіч 29 жніўня выйграў другі этап велагонкі "Вуэльта Іспаніі" працягласцю 173,7 кіламетры. На фінішы беларус, які выступае за каманду FDJ, здолеў вырваць перамогу ў прадстаўніка вострава Мэн (Вялікабрытанія) Марка Кавендыша. Яго час склаў 4 гадзіны 35 хвілін 41 секунду.

У выніку, як перадае афіцыйны сайт спаборніцтваў, месцы размеркаваліся наступным чынам:

1. Яўген Гутаровіч (Беларусь, FDJ).
2. Марк Кавендыш (востраў Мэн, HTC-Columbia).
3. Тайлер Фарар (ЗША, Garmin-Transitions).
4. Алесандра Петакі (Італія, Lampre-Farnese Vini).
5. Мануэль Кардоса (Партугалія, Footon-Servetto).
6. Кольда Фернандэс дэ Ларэа (Іспанія, Euskaltel-Euskadi).
9. Дзяніс Галімзянаў (Расія, Кацюша).

У выніковым заліку велагонкі «Вуэльта Іспаніі» на першым месцы размясціўся брытанец Марк Кавендыш, другое месца ў беларуса Канстанціна Сіўцова, трэцяе — у славака Петэра Веліца. Усе яны выступаюць за каманду HTC-Columbia. Пераможца другога этапу велагонкі Яўген Гутаровіч заняў 16 месца, яшчэ адзін беларус Браніслаў Самойлаў размясціўся на 61-й пазіцыі.

Как вам новость?
Головоломки