Беларусаў могуць пачаць страхаваць ад затрымкі авіярэйсаў

27.09.2010 15:04
Архив Редакция

Каля 30% скаргаў на турыстычную дзейнасць, якія паступаюць у мінспорту і турызму, тычацца пытанняў транспартнага абслугоўвання, такіх як затрымка рэйсаў або багажу. У сувязі з гэтым цяпер абмяркоўваецца магчымасць увядзення страхавання турыстаў ад затрымкі авіярэйсаў, паведаміў дырэктар дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Віктар Янкавенка.

«Калі б у Беларусі было 10-15 авіякампаній, то гэтыя пытанні не былі б гэтак актуальныя, Аднак паколькі ў краіне адзін-два авіяперавозчыкі, то гэтае пытанне сёння патрабуе вырашэння», — адзначыў Віктар Янкавенка, перадае БелТА.

Па словах дырэктара дэпартаменту па турызме, сёння разглядаюцца механізмы рэгулявання гэтых пытанняў. «Праблема можа быць вырашаная праз страхаванне альбо праз распрацоўку адпаведнага нарматыўна-прававога акту», — дадаў Віктар Янкавенка.

Как вам новость?
Головоломки