Беларусаў заклікалі падтрымаць асуджаных за "Плошчу"

24.12.2010 16:33
Архив Редакция

У Беларусі пачалася грамадская кампанія, закліканая падтрымаць асуджаных за ўдзел у акцыі ў Мінску пасля заканчэння прэзідэнцкіх выбараў. Арганізатары адзначаюць, што кампанія, якая атрымала назву "Анёл-абаронца", не носіць палітычнага характару.

Усіх, хто жадае дапамагчы людзям, якiя адбываюць пакаранне, запрашаюць стаць «апекуном» каго-небудзь з іх. Для гэтага трэба выбраць чалавека са спісу зняволеных і дапамагаць яму па меры сваіх магчымасцяў, перадае Корреспондент.net.На сайце кампаніі будзе весціся каардынацыя дзеянняў тых, хто ўжо дапамагае зняволеным.Удзельнікам кампаніі, у прыватнасці, прапаноўваецца арганізаваць перадачы ў ізалятар цёплых рэчаў і прадметаў гігіены, сабраць грошы для далейшай дапамогі і лячэння сваіх падапечных, арганізаваць іх сустрэчу з ізалятара. Аўтамабілістам прапаноўваюць дапамагчы з дастаўкай перадач, сустракаць і развозіць па дамах тых, хто будзе вызвалены.Акрамя таго, арганізатары акцыі не выключаюць, што дапамога асуджаным спатрэбіцца і пасля іх вызвалення, бо «многіх з гэтых людзей могуць звольніць з працы, ці адлічыць з ВНУ».Нагадаем, пасля выбараў прэзідэнта Беларусі, якія адбыліся 19 снежня, тысячы прыхільнікаў апазіцыі наладзілі несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску, пасля чаго распачалі спробу захопу Дома ўрада. Акцыя была падаўленая ўнутранымі войскамі і спецназам. Каля 600 удзельнікаў акцыі апазіцыі былі прысуджаныя да адміністрацыйных арыштаў.

Как вам новость?
Головоломки