"Беларусбанк" падымае стаўкі па ўкладах у беларускіх рублях

27.06.2011 12:33
Архив Редакция

З 27 чэрвеня ААТ "ААБ Беларусбанк" павялічвае працэнтныя стаўкі па ўкладах у беларускіх рублях. Так, па тэрміновых банкаўскіх накапляльных укладах у беларускіх рублях стаўка складзе 26,5 адсотка гадавых (як па зноў прыманых, так і па раней прынятых укладах, па якіх не парушана тэрміновасць), распавялі ў банку.

«Па тэрміновым банкаўскім укладзе «Новы 2010″ фіксаваны агульны даход на працягу першых 3-х месяцаў захоўвання ўкладу — у памеры 26 адсоткаў гадавых (па зноў прыманых укладах)», — адзначылі ў «Беларусбанку».

Па тэрміновым банкаўскім укладзе «Гарантаваны прыбытак» на 15 дзён — у памеры 22 адсоткаў гадавых (па зноў прыманых, а па раней прынятых укладах — з даты пераафармлення, пачынаючы з 27.06.2011).

Акрамя таго, з 27 чэрвеня банк прыпыняе прыём грашовых сродкаў на новыя тэрміновыя банкаўскія ўклады «Прэстыж». Па прынятых да названай даты ўкладах «Прэстыж», па якіх не налічваецца паніжаны даход, з 27 чэрвеня ўсталёўваецца даход у памеры 23 адсоткаў гадавых.

Таксама з 27 чэрвеня ААТ «ААБ Беларусбанк» выпускае ў абарачэнне ашчадныя сертыфікаты з тэрмінам звароту 2 месяцы і ўстанаўлівае з 27.06.2011 па зноў афармляных сертыфікатах: з тэрмінам звароту 15 дзён працэнтную стаўку ў памеры 22 працэнтаў гадавых; з тэрмінам звароту 2 месяцы — у памеры 23 адсоткаў гадавых.

Как вам новость?
Головоломки