"Беларусбанк" скараціў спіс атрымальнікаў льготных крэдытаў на жыллё

10.06.2011 09:22
Архив

ААТ "ААБ "Беларусбанк" перагледзеў свае прыярытэты ў ільготным крэдытаванні на будаўніцтва жылля, скараціўшы спіс патэнцыйных крэдытаатрымальнікаў. Як паведамілі ў банку, з 1 чэрвеня 2011 года атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва жылля могуць шматдзетныя сем'і, а таксама жыхары населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек, Кобрыну, Слуцку, Рэчыцы, Светлагорску.

Акрамя таго, а «Беларусбанку» могуць аформіць крэдытныя дамовы члены жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў, якія заключылі папярэдне дамовы з будаўнічымі арганізацыямі аб тым, што яны атрымалі ў банку, як юрыдычная асоба, ільготныя крэдыты і пачалі засваенне сродкаў.

У «Беларусбанку» адзначылі, што з пачатку года банк перавыканаў гадавы аб’ём ільготнага крэдытавання на будаўніцтва жылля, даведзены раней Саветам міністраў Беларусі. У цяперашні час банк ажыццяўляе крэдытаванне па раней заключаных дамовах.