"Беларусбанк" хоча размясціць еўрабонды на 500 млн. даляраў

04.02.2011 10:35
Архив Редакция

«Беларусбанк» мае намер размясціць у другім квартале 2011 года дэбютныя трохгадовыя еўрабонды на суму ў 500 млн. даляраў. Пра гэта 3 лютага заявіла старшыня праўлення банка Надзея Ермакова. "Сума — 500 мільёнаў даляраў, на тры гады... арыенцір даходнасці — каля 8%", — заявіла кіраўніца «Беларусбанка». 

Як паведамляў Тэлеграф, у студзені беларускія ўлады размясцілі сямігадовыя еўрааблігацыі на 800 млн. даляраў пад 8,95% гадавых. Арганізатарамі ўгоды з’яўляюцца банкі Сбербанк (Расія), BNP Paribas (Францыя), RBS (Шатландыя) і Deutsche Bank (Германія).

Па матэрыялах АФН

Как вам новость?