"Беларусбанк" знізіў стаўкі па крэдытах у рублях

09.07.2010 15:09
Архив Редакция

ААБ "Беларусбанк" з 7 ліпеня 2010 года зніжае працэнтныя стаўкі па крэдытах у беларускіх рублях, якія зноў выдаюцца  фізічным асобам. Гэта робіць крэдыты больш даступнымі для беларускіх грамадзянаў, заявілі ў банку.

На два працэнтныя пункты знізілі стаўку па крэдытах на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылля для грамадзянаў, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоваў (цяпер яна складае 21% гадавых), а таксама стаўку па крэдытах на спажывецкія патрэбы. Крэдыты тэрмінам да аднаго года з гэтага часу будуць выдаваць пад 17%, тэрмінам да трох гадоў — пад 18%.

Акрамя гэтага знізілі на адзін пункт стаўкі па спажывецкіх крэдытах для грамадзянаў, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, а таксама па крэдытах «Здароўе» і «Агратурыст». Стаўка па названых крэдытах склала 17% гадавых.

Как вам новость?