Беларусы — адны з самых абмежаваных ў перамяшчэнні ў свеце

03.06.2010 12:05
Архив Редакция

Паводле рэйтынгу, які складае кампанія Henley & Partners, у 2008 годзе беларусы аказаліся аднымі з самых абмежаваных ў перамяшчэнні па свеце і маглі ўязджаць без візаў толькі ў 49 краін свету. Ніжэй за Беларусь ў рэйтынгу апынуліся толькі Індыя, грамадзяне якой без візаў могуць ўязджаць ў 37 краінаў, Кітай (33), Паўночная Карэя (29), Самалі (25), Ірак (23) і Афганістан (22).

Паводле дадзеных рэйтынгу, самымі свабоднымі ў перамяшчэнні апынуліся грамадзяне Даніі, якія маюць бязвізавы доступ у 157 краін свету. На другім месцы — Фінляндыя, Ірландыя і Партугалія (156 краінаў). На трэцяй пазіцыі ў спісе размясціліся Бельгія, Германія, Швецыя і ЗША, грамадзяне якіх без візаў могуць ўязджаць у 155 краінаў, паведамляе газета «Маркер».

Грамадзянам Расіі можна ўязджаць без візаў у 60 краінаў, таксама як і грамадзянам Малаві і Сьера-Леонэ або блізкаўсходніх краін. Грамадзяне Прыбалтыкі (Эстоніі, Латвіі і Літвы — доступ без візаў у 127 краін свету) не адчуваюць сябе абмежаванымі ў перамяшчэнні, зрэшты, як і грамадзяне дзяржаваў Еўрасаюза.

Акрамя таго, вальней за беларусаў у перамяшчэнні па свеце адчуваюць сябе жыхары Гватэмалы, Гандураса, Панамы, Венесуэлы, Ізраіля, Бразіліі, Андоры, Сінгапура, Аргенціны, Чылі, Паўднёвай Карэі і шэрагу іншых краін.

Как вам новость?
Головоломки