Беларусы 14 снежня змогуць назіраць адзін з найбуйнейшых зорападаў

14.12.2010 17:05
Архив Редакция

Да 120 знічак на гадзіну змогуць назіраць беларусы сёння вечарам, 14 снежня, пасля заходу сонца. Як распавёў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, прыкладна з 13:00 да 20:00 максімуму дасягне адзін з найбольш магутных метэорных патокаў Гемініды.

«Назіральнікам з Беларусі будзе здавацца, што падальныя зоркі ляцяць з боку сузор’я Блізнятаў. Метэоры будуць рухацца з хуткасцю 35 кіламетраў за секунду. Гэтая «невысокая хуткасць» вызначыць жоўты колер бліскавак», — цытуе Альгерда Кузнечык БелаПАН.

Паводле слоў спецыяліста, наступны бліжэйшы буйны метэорны паток Квадрантыды пройдзе з 26 снежня па 13 студзеня. Свайго максімуму ён дасягне 3 студзеня.

Усяго на працягу года можна назіраць каля 30 зорападаў рознай магутнасці. Найбольш заўважныя і вядомыя з іх — Гемініды, Персеіды, Леаніды, Арыяніды і Лірыды.

Как вам новость?
Головоломки