Беларусы 15 чэрвеня ўбачаць месяцовае "касмічнае прадстаўленне"

15.06.2011 11:07
Архив Редакция

Позна ўвечары 15 чэрвеня беларусы змогуць стаць сведкамі поўнага зацьмення Месяца. Пачнецца гэта "касмічнае прадстаўленне" у 22:24 па мінскім часе і прадоўжыцца 1 гадзіну 40 хвілін (максімум прыйдзецца на 23:12). Месяц будзе знаходзіцца ў сузор'і Змеяносца.

Назіраць гэтую прыродную з’яву можна будзе толькі пры ўмове добрай бачнасці.

Як перадаваў Тэлеграф, падчас
цэнтральнага моманту так званага «Вялікага месяцовага зацьмення» цень
Зямлі патрапіць у цэнтр дыска Месяца, а таксама з невялікім зрухам у бок
больш светлай (паўднёвай) часткі дыска.Зацьменне будзе адбывацца ў той час, калі Зямля максімальна аддаленая
ад Сонца, а сам спадарожнік будзе знаходзіцца вельмі нізка над
гарызонтам.

Акрамя беларусаў назіраць за гэтай незвычайнай з’явай змогуць жыхары Новай Зеландыі, Аўстраліі, Азіі, Афрыкі, Еўропы (за выключэннем поўначы Скандынаўскага паўвострава) і ўсходняй часткі Паўднёвай Амерыкі, большай часткі Расіі.

Апошняе падобнае месяцовае
зацьменне было 16 ліпеня 2000 года, наступнае цэнтральнае поўнае
месячнае зацьменне адбудзецца 27 ліпеня 2018 года.

Как вам новость?
Головоломки