Беларусы 4 студзеня змогуць убачыць сонечнае зацьменне

03.01.2011 11:49
Архив Редакция

Беларусы 4 студзеня змогуць убачыць прыватнае сонечнае зацменне, якое пачнецца ў 06:40 па Грынвічы (08:40 па мінскім часе), распавялі ў абсерваторыі БДУ. У максімуме зацьмення Месяц закрые Сонца на 86%. Скончыцца зацьменне ў 11:00 па Грынвічы (13:00 па беларускім часе). 

Зацьменне змогуць убачыць жыхары Еўропы, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, адзначылі ў абсерваторыі БДУ, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, ноч з 3 на 4 студзеня будзе «зорнай». Калі пашанцуе з бясхмарным надвор’ем, то беларусы змогуць назіраць метэорны паток Квадрантыды, які з’яўляецца трэцім па інтэнсіўнасці зорным дажджом пасля Персеіды і Гемініды. Квадрантыды таксама і адны з самых кароткіх зорных дажджоў, але на рэдкасць каларытны.

У гадзіну можна будзе ўбачыць каля 120 бела-жоўтых метэораў. Самі знічкі будуць не вельмі яркія, паколькі хуткасць уваходжання метэорных часцінак у верхнія слаі атмасферы Зямлі складае толькі 42 км/с, расказалі ў абсерваторыі БДУ.

У момант максімуму лепш за ўсё метэоры будуць бачныя ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Можна чакаць, што на небе будзе з’яўляцца ў сярэднім каля двух метэораў у хвіліну.

Как вам новость?