Беларусы аплоцяць штрафы за ўдзельнікаў акцыі "Стоп бензін" 10 чэрвеня

10.06.2011 10:37
Архив Редакция

Штрафы, выпісаныя ўдзельнікам акцыі "Стоп бензін", плануецца выплаціць 10 чэрвеня са сродкаў, сабраных па ініцыятыве беларускай грамадскасці. Як распавёў дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы "За Аўта" Арцём Шаркоў, за два дні актывісты сабралі больш за тры мільёны рублёў.

Сабраныя грошы пойдуць на выплату штрафаў затрыманых удзельнікаў акцыі. Зміцер Кавалгін і Павел Груздзіловіч аштрафаваныя на 20 базавых велічынь (700 тыс. рублёў), Алеся Макась і А. Рэдзькін аштрафаваныя на 15 базавых (525 тыс. рублёў). Сума штрафу яшчэ аднаго затрыманага, І. Прыбыльскага, пакуль невядомая.

Як распавёў Арцём Шаркоў, збор сродкаў на выплату штрафаў завяршыўся 9 чэрвеня на паркоўцы ў рэстарана «Журавінка» ў цэнтры Мінску. Прыкладна праз гадзіну пасля пачатку імправізаванай сустрэчы актывістаў каля рэстарана заўважылі аўтобус з супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, пасля чаго актывісты былі вымушаныя разысціся, перадае БелаПАН.

Рэшту сумы пасля выплаты штрафаў актывісты «За Аўта» накіруюць на дабрачыннасць. «Мы з’ездзім ў дзіцячы дом і перадамо грошы разам з падарункамі», — заявіў Арцём Шаркоў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у ноч на 7 чэрвеня канцэрн «Белнафтахім» падняў раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва на 31%. У адказ на гэта ў Мінску ўвечары 7 чэрвеня прайшла маштабная акцыя пратэсту аўтааматараў, у якой, па ацэнцы, арганізатараў узяло ўдзел каля 1,6 тыс. чалавек. Некалькі ўдзельнікаў акцыі былі затрыманыя міліцыяй і аштрафаваныя. Акрамя таго, праваахоўныя органы абяцаюць вылічыць і прыцягнуць да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці «віноўнікаў акцыі пратэсту».

Как вам новость?
Головоломки