Беларусы, якія трапілі ў ДТЗ у Турцыі вярнуліся дадому

16.06.2011 16:35
Архив Редакция

У чацвер, 16 чэрвеня, усе беларускія турысты, якія трапілі ў аўтааварыю ў Турцыі, вылецелі з Ізміру і цяпер знаходзяцца ў Мінску. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара турфірмы Tez Tour Аляксей Базылёў. Паводле яго слоў, турысты адчуваюць сябе добра, 15 чэрвеня некаторыя з іх былі дадаткова абследаваны ў прыватнай клініцы.

Выдаткі на аказанне медыцынскай дапамогі пацярпелым пакрыюць іх страхоўкі. Акрамя таго, ім таксама аплоцяць часовае пражыванне ў гатэлі і званкі дадому. Паколькі беларусы вярталіся з адпачынку, тураператар не мае намеру кампенсаваць ім кошт тура.

Дырэктар дэпартаменту па турызме беларускага мінспорту і турызму Вадзім Кармазін таксама заявіў, што пацярпелым павінны выплаціць кампенсацыю за ўсе выдаткі. «Ва ўсіх у іх былі страхоўкі, таму праблем быць не павінна», — цытуе яго БелТА.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, аўтобус Tez Tour з беларускімі турыстамі, якія вярталіся дадому, двойчы перавярнуўся ў Турцыі на дарозе паблізу курорта Бодрум 14 чэрвеня. У выніку ДТЗ пацярпелі 15 чалавек, чацвёра з якіх — маленькія дзеці. Усе яны атрымалі лёгкія траўмы. Прычынай аварыі стала тое, што кіроўца заснуў за рулём. Раней паведамлялася, што пацярпелыя змогуць выляцець дадому 15 чэрвеня.

Как вам новость?
Головоломки