Беларусы і казахі нароўні з расійцамі змогуць працаўладкоўвацца ў Расіі

27.10.2010 14:51
Архив Редакция

Працоўныя з Беларусі і Казахстана пры ўладкаванні на працу ў Расіі атрымаюць такія ж умовы, як і расійцы. Пра гэта паведаміў 27 кастрычніка віцэ-прэм'ер Расіі Аляксандр Жукаў. "Гэта адбудзецца пасля падпісання адпаведных пагадненняў у рамках Мытнага саюза", — сказаў віцэ-прэм'ер Расіі.

«У рамках Мытнага саюза мы абмяркоўваем, у тым ліку, пытанні, звязаныя з фармаваннем агульнага рынку працоўнай сілы. Разуменне ва ўсіх удзельнікаў Мытнага саюза, што трэба максімальна зняць усе бар’еры для перамяшчэння і эфектыўнага выкарыстання працоўнай сілы там, дзе яна патрэбна, — такое разуменне ёсць», — цытуе Аляксандра Жукава ІТАР-ТАСС.

Акрамя таго, Аляксандр Жукаў паведаміў, што ў рамках Мытнага саюза падрыхтаваны два пагадненні з гэтай нагоды. «Я думаю, на працягу года-двух гэты рынак будзе абсалютна празрыстым і эфектыўным», — выказаў надзею віцэ-прэм’ер Расіі.

Што ж тычыцца Беларусі і Казахстана, то, па словах Аляксандра Жукава, на сённяшні дзень асаблівых умоваў для іх працаўладкавання ў Расіі няма. «Але пасля таго як будуць падпісаны пагадненні ў рамках Мытнага саюза, для іх будуць створаны практычна такія ж умовы, як для расійцаў», — запэўніў расіейскі віцэ-прэм’ер.

Как вам новость?