Беларусы ўклалі ў эканоміку Пецярбурга 605 млн. даляраў

22.11.2010 12:08
Архив

Аб'ём замежных інвестыцый, прыцягнутых у эканоміку Санкт-Пецярбурга ў першыя дзевяць месяцаў 2010 года, склаў 3,72 млрд. даляраў і перавысіў аналагічны паказчык мінулага года на 22%. Пры гэтым, як сведчаць дадзеныя Петрастата, Беларусы ўклалі ў эканоміку горада на Няве 605,9 млн. даляраў.

Беларусь знаходзіцца на другім месцы сярод краін, з якіх у эканоміку Паўночнай сталіцы Расіі паступілі інвестыцыі. Першая пяцёрка выглядае наступным чынам: Францыя — 833 млн. даляраў; Беларусь — 605,9 млн.; Бельгія — 422,6 млн.; Рэспубліка Карэя — 422,1 млн.; Швецыя — 200 млн. даляраў. Нязменны ўдзельнік тройкі лідараў Фінляндыя скараціла аб’ём інвестыцый у шэсць разоў — да 59 млн. даляраў перадае «Камерсант Санкт-Пецярбург».

Пры гэтым прамыя замежныя інвестыцыі ў эканоміку Санкт-Пецярбурга скараціліся больш чым у два разы. Найбольшае падзенне прыцягнутых замежных сродкаў за дзевяць месяцаў 2010 года назіралася ў будаўнічым сектары — больш чым у 13 разоў, і склала 25,7 млн. даляраў.